У рамках правядзення прадметнага тыдня "Філалагічная восень" 14 лістапада ладзілася паэтычная гасцёўня "Человек рождён для добра".

14.11.2024
Вучні 9-х класаў сабраліся ў ІБЦ школы на сустрэчу з лідскай паэтэсай Ганнай Леанардаўнай Рэлікоўскай, творчай і актыўнай жанчынай, якая зачаравала ўсіх прысутных шчырымі, пранікненымі паэтычнымі радкамі. Паэтэса расказала пра сябе, свае пошукі ў паэзіі, падзялілася гісторыямі напісання некаторых вершаў. Вучні засяроджана слухалі творы рознай тэматыкі на рускай і беларускай мовах. У некаторых нават пазнавалі сябе, а галоўнае, не засталіся абыякавымі да паэтычнага слова, якое хвалявала, натхняла, гаіла душу.